Контакты

+375 333 82 88 21                            

marishka.book@gmail.com                                                                   

220103, г. Минск,

ул. Калиновского, 55, пом. 10А

 

 

Сумесная творчасць – задавалененне для дзяцей і дарослых

Сучасны чалавек настолькі спяшаецца, што ад гэтага, падаецца, яшчэ менш паспявае. Мы і дзяцей вучым спяшацца і ўсюль паспяваць. Планаванне… Канешне, так і павінна быць: імклівы час – такія ж людзі. І жыць у такім асяроддзі бацькі павінны навучыць дзяцей.

 

Але псіхолагі ў той жа час канстатуюць, што зараз людзі перажываюць больш стрэсаў. Усё з-за таго, што наша планаванне не заўсёды працуе, а таму мы, бывае, спазняемся, не паспяваем, хвалюемся, хапаемся за розныя справы. Спецыялісты раяць у такім выпадку спыняцца  і знаходзіць якасны час для сябе, сям’і і дзяцей. Важна падкрэсліць гэты прыметнік – “якасны”, яго можа быць і нямнога вольнага, але прысвячаць мы павінны яго на 100 працэнтаў, напрыклад, гульні з дзецьмі. Напрыклад, 20 хвілін не размаўляць па мабільным, не рэзаць моркву на суп, не глядзець футбольны матч, а толькі гуляць.

 

Мы прапануем занятак – сямейную творчасць, які патрабуе ад вас каля 15 хвілін вольнага часу, якія вы можаце прысвяціць такой карыснай сумеснай гульні. Для гэтага мы распрацавалі спецыяльныя творчыя наборы, якія назвалі “Вырезай-ка. Быстрая поделка”.

Печать

І гэта поўнасцю адлюстроўвае наш асноўны пасыл: нават занятыя мама ці тата або ўся сям’я разам знойдуць 15 хвілін, каб зрабіць прыгожую віншавальную паштоўку да свят, падстаўку пад гарачы кубак, навагодную ёлку, якая зможа ўпрыгожыць любы інтэр’ер.

 

Такая сумесная творчасць  прынясе    задаваленне. Таму што і дарослыя, і дзеці змогуць атрымаць пазітыўныя эмоцыі ад часу, праведзенага разам. І няхай гэта будзе, як варыянт, сумесная творчасць з нашай выразайкай. Набывайце!